Аб кампаніі

Як вядома, мэбля – найлепшае ўпрыгожанне любога памяшкання. З яе дапамогай можна стварыць непаўторную атмасферу, якая надасць індывідуальнасць Вашаму памяшканню. Памятайце, што якасць абсталявання і дызайн інтэр’ера могуць шмат распавесці.
Наша прадпрыемства займаецца вырабам мэблі з драўніны ў вясковым стылі. У нас Вы зможаце замовіць аўтэнтычную мэблю з масіва ручной працы. Кожная адзінка мэблі – мастацкі твор, напоўнены прыроднай прыгажосцю дрэва. Немагчыма зрабіць дзве аднолькавыя адзінкі мэблі, бо не існуе двух аднолькавых дрэваў, і структура кожнага з іх асаблівая і непаўторная.
Хочацца адзначыць, што наша мэбля з’яўляецца экалагічнай. Экалагічнасць драўніны абумоўлена яе прыродным паходжаннем. Таксама вялікімі плюсамі з’яўляюцца даўгавечнасць і зносастойкасць. Гэта засведчылі яшчэ нашы продкі, якія рабілі драўляную мэблю, што служыла стагоддзямі.
Мы можам Вам прапанаваць:
- выраб унікальнай драўлянай мэблі ручной працы па індывідуальнай замове.
Мы выкарыстоўваем у нашай мэблі:
- галіны і ствалы дрэваў, пакідаючы іх максімальна натуральнымі.
Вы можаце замовіць у нас:
- адну адзінку мэблі, якая Вам спадабалася
- замовіць уладкаванне пакою, лазні і г.д.
- мэблю для вуліцы.